Белорусский портал в Казахстане

Сустрэча прэзідэнтаў Беларусі, Казахстана і Расіі запланаваная на 13 сакавіка ў Астане



13 сакавіка ў Астане плануецца правядзенне трохбаковай сустрэчы кіраўнікоў Беларусі, Казахстана і Расіі, паведамляецца на афіцыйным сайце казахстанскага прэзідэнта.

Чакаецца, што кіраўнікі дзяржаў разгледзяць пытанні паглыблення ўзаемнага гандлю і эканамічнага ўзаемадзеяння трох краін. Апрача таго, абмяркуюць развіццё тэндэнцый у сусветнай эканоміцы, а таксама сітуацыю ва Украіне. 

Дамоўленасць аб тым, што Аляксандр Лукашэнка ў сярэдзіне сакавіка наведае Казахстан, была дасягнута падчас яго тэлефоннай размовы з Нурсултанам Назарбаевым 26 лютага.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 9 сакавіка 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-414/29/29999
Текущая дата: 23.12.2024