Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі прыняла рашэнне ўстанавіць антыдэмпінгавую пошліну ў дачыненні да лімоннай кіслаты з Кітая на пяць гадоў, паведамілі ў прэс-службе ЕЭК.
Пошліны ўводзяцца ў наступных памерах: для Weifang Ensign Industry Co., Ltd. — 4,2% ад мытнага кошту; для TTCA Co., Ltd. — 6,82%; для Yixing-Union Biochemical Co., Ltd. — 16,97%; для іншых экспарцёраў і/або вытворцаў — 16,97% ад мытнага кошту.
Як растлумачылі ў ЕЭК, праведзенае дэпартаментам абароны ўнутранага рынку расследаванне пацвердзіла наяўнасць падстаў для прымянення антыдэмпінгавай меры — матэрыяльнага ўрону галіне эканомікі Мытнага саюза, выкліканага дэмпінгавым імпартам лімоннай кіслаты з КНР.
Так, з 2010 па 2013 год аб`ём імпарту лімоннай кіслаты з Кітая ў краіны Мытнага саюза ўзрос на 38,3%, а яго доля ў агульным аб`ёме імпарту лімоннай кіслаты ў МС — з 86,3 % у 2010 годзе да 91,8 % у 2013-м. Пры гэтым сярэднеўзважаныя імпартныя цэны на лімонную кіслату з КНР знізіліся на 7,3% і заставаліся значна ніжэйшымі за сярэднеўзважаныя цэны на лімонную кіслату, што пастаўляецца з іншых краін. Разлічаная дэмпінгаваая маржа склала ад 4,2% да 16,97%.
У разгляданы перыяд аб`ём рэалізацыі лімоннай кіслаты прадпрыемствамі краін МС скараціўся на 3,1%, а лімоннай кіслоты вытворчасці краін МС — на 7,1 працэнтнага пункта.
"Ва ўмовах значных аб`ёмаў імпарту лімоннай кіслаты з КНР прадпрыемствы краін МС дзеля захавання канкурэнтаздольнасці сваёй прадукцыі былі вымушаныя ажыццяўляць палітыку стрымлівання цэн. У выніку ў 2013 годзе іх цэны знізіліся на 9,5%, нягледзячы на рост сабекошту, і не пакрывалі затрат на вытворчасць. Гэта прывяло да таго, што ў 2013 годзе ў параўнанні з 2012 годам паказчык рэнтабельнасці вытворчасці лімоннай кіслаты ў краінах МС упаў на 13,3 працэнтнага пункта і стаў адмоўным", — зазначылі ў камісіі.
Рашэнне набудзе моц пасля заканчэння 30 каляндарных дзён з даты яго афіцыйнага апублікавання. Рашэнні камісіі абавязковыя для выканання на тэрыторыі трох краін — Расіі, Беларусі, Казахстана.
Марына Носава, БелаПАН
11 сакавіка 2015, Мінск
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-414/29/30053
Текущая дата: 17.11.2024