Белорусский портал в Казахстане

Сенатары ратыфікавалі пратакол аб унясенні змяненняў у Дагавор аб ЕАЭС



Сенатары на пасяджэнні адзінаццатай сесіі Савета Рэспублікі сёмага склікання адобрылі законапраект "Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў у Дагавор аб Еўразійскім эканамічным саюзе ад 29 мая 2014 года".

У адпаведнасці з пратаколам Дагавор аб ЕАЭС дапаўняецца артыкулам 591, які прадугледжвае ўвядзенне дзяржавамі-членамі экстранных фітасанітарных мер у адносінах да шкодных арганізмаў, якія не ўключаны ў адзіны пералік каранцінных аб`ектаў саюза і ўяўляюць фітасанітарную рызыку, на перыяд уключэння адпаведных шкодных арганізмаў у названы пералік або да атрымання выніку аналізу фітасанітарнай рызыкі ў адносінах да шкодных арганізмаў, што пацвярджае адсутнасць такой рызыкі. Артыкул 61 дагавора дапаўняецца палажэннямі аб распрацоўцы і маніторынгу рэалізацыі праграмы сумесных дзеянняў дзяржаў-членаў у сферы абароны правоў спажыўцоў.

Пункт 5 Пратакола аб тэхнічным рэгуляванні ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза дапаўняецца палажэннем, у адпаведнасці з якім упаўнаважаныя вытворцамі асобы павінны быць уключаны ў адзіны рэестр упаўнаважаных вытворцамі асоб, парадак фармавання і вядзення якога вызначаецца саветам камісіі.

Пратакол аб парадку рэгулявання закупак дапаўняецца палажэннем аб узаемным прызнанні дзяржавамі-членамі электроннага лічбавага подпісу (электроннага подпісу), зробленага ў адпаведнасці з заканадаўствам адной з дзяржаў-членаў, у мэтах забеспячэння бесперашкоднага доступу патэнцыяльных пастаўшчыкоў і пастаўшчыкоў дзяржаў-членаў да ўдзелу ў закупках, што праводзяцца ў электронным фармаце.

25 кастрычніка 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-414/3/71305
Текущая дата: 23.12.2024