Белорусский портал в Казахстане

Рост ВУП у ЕАЭС у 2024 годзе прагназуюць на ўзроўні 2,5%



Рост ВУП у Еўразійскім эканамічным саюзе ў гэтым годзе прагназуецца на ўзроўні больш як 2,5 працэнта. Аб гэтым заявіў віцэ-прэм’ер Расіі Аляксей Аверчук.

Добрая дынаміка па росце эканомікі назіралася ва ўсёй «пяцёрцы» і ў мінулым годзе. Адначасова сышлося шмат фактараў, спрацаваў і назапашаны эфект ад тых захадаў і рашэнняў, якія прымаліся ў Еўразійскім саюзе цягам усіх гадоў яго існавання. У тым ліку адсутнасць мытных і іншых бар’ераў, агульны рынак працы станоўча ўплывалі на раскрыццё інвестыцыйнага патэнцыялу.

Звязда, 30 студзеня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-414/3/72359
Текущая дата: 23.12.2024