Белорусский портал в Казахстане

Урад Беларусі забараніў экспарт макулатуры



Такое рашэнне ўтрымліваецца ў пастанове Савета міністраў № 1125 ад 2 снежня 2014 года, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

"Устанавіць з 1 снежня 2014 года па 1 чэрвеня 2015 года часовую забарону на вываз рэгенеруючых паперы ці кардону (макулатуры і адходаў) (код 4707 адзінай Таварнай наменклатуры знешнеэканамічнай дзейнасці Мытнага саюза) з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь", — гаворыцца ў дакуменце. 

Міністэрству замежных спраў даручана ва ўстаноўленым парадку апавясціць Еўразійскую эканамічную камісію пра ўвядзенне забароны і ўнесці на разгляд ЕЭК прапанову аб прымяненні гэтых мер іншымі дзяржавамі — членамі Мытнага саюза.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 5 снежня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-414/30/28489
Текущая дата: 17.06.2024