Аляксандр Лукашэнка накіраваў прэзідэнту Казахстана Нурсултану Назарбаеву віншаванне з Днём незалежнасці, паведамляе прэс-служба кіраўніка беларускай дзяржавы.
"За гады суверэнітэту Казахстан дасягнуў уражальных поспехаў ва ўмацаванні сваёй дзяржаўнасці, сацыяльна-эканамічным развіцці, здабыў прызнанне на міжнароднай арэне", — зазначыў у віншаванні Лукашэнка.
Адносіны паміж Беларуссю і Казахстанам, перакананы ён, будуць "і далей мацнець на аснове дружбы народаў дзвюх краін, павагі, даверу і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва". Усебаковаму пашырэнню гэтых адносінаў, а таксама "наданню ім новай глыбіні" паспрыяе ўваходжанне ў сілу дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе, дадаў Лукашэнка.
Казахстан прыняў дэкларацыю аб незалежнасці 25 кастрычніка 1990 года, яе палажэнні леглі ў аснову канстытуцыі краіны. 16 снежня 1991 года ў Казахстане быў прыняты канстытуцыйны закон аб незалежнасці, з гэтага дня дзяржава штогод святкуе Дзень незалежнасці.
Нурсултан Назарбаеў кіруе Казахстанам з 1990 года.
Захар Шчарбакоў, БелаПАН
Мінск, 16 снежня 2014
Мінск, 16 снежня 2014
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-414/30/28665
Текущая дата: 23.12.2024