Аб гэтым заявіў 17 снежня намеснік старшыні ДМК Сяргей Барысюк.
"Лічым неабходным прадоўжыць вывучэнне бягучай сітуацыі, а кампетэнтным органам дзяржаў - членаў МС і ЕЭК аператыўна разглядаць і прымаць рашэнні, якія павышаюць узровень законнасці перамяшчэння тавараў унутры Мытнага саюза", - адзначыў Сяргей Барысюк.
Паводле яго слоў, гэта неабходна таму, што ўзровень правапарушэнняў пры перамяшчэнні тавараў ва ўмовах адсутнасці кантролю на ўнутранай граніцы і фарміравання ЕАЭС надзвычай высокі. На працягу двух тыдняў сіламі мабільных груп, якія працуюць на асноўных транспартных магістралях, у тым ліку паблізу беларуска-расійскай граніцы, ажыццяўляецца маніторынг. Праверана больш за 30 тыс. грузаў транспартных сродкаў, 200 з іх накіраваны на правядзенне паглыбленага кантролю. Выяўлена 65 правапарушэнняў, канфіскавана таварна-матэрыяльных каштоўнасцей на суму амаль Br10 млрд. "Для параўнання: у сярэднім за тыдзень мытнікі на заходняй граніцы выключаюць з незаконнага абароту тавараў на такую ж суму - Br10 млрд", - канстатаваў Сяргей Барысюк.
Пры гэтым намеснік старшыні ДМК падкрэсліў, што мытныя органы Беларусі прадаўжаюць выконваць мерапрыемствы, накіраваныя на строгае выкананне заканадаўства Беларусі і Мытнага саюза: недапушчэнне ўвозу тавараў санкцыйнай групы ў Расію і спыненне паступлення на тэрыторыю Беларусі няякаснай прадукцыі і шэрага імпарту з дзяржаў - членаў Мытнага саюза.
17 снежня 2014, Мінск
Юлія Дылянок - БЕЛТА
17 снежня 2014, Мінск
Юлія Дылянок - БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-414/30/28682
Текущая дата: 23.12.2024