Белорусский портал в Казахстане

Адносіны паміж Беларуссю і Арменіяй устойліва развіваюцца ў палітычнай і эканамічнай сферах



Аб гэтым заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Арменіі Сцяпан Сухарэнка ў інтэрв`ю агенцтву "Навіны Арменіі - NEWS.am".

"Адносіны нашых краін на працягу шэрага апошніх гадоў устойліва развіваюцца і ў палітычным, і ў эканамічным плане. У палітычным плане наогул ніякіх пытанняў няма, таму што, па-першае, мы ўваходзім у адзінае аб`яднанне СНД, па-другое, з`яўляемся членамі ваенна-палітычнай арганізацыі АДКБ, па-трэцяе, уваходзім у адзіную мытную прастору, адзіны Еўразійскі эканамічны саюз. На міжнародных пляцоўках нашы пазіцыі або поўнасцю супадаюць, або вельмі блізкія. Таму можна адназначна сцвярджаць, што ў палітычным плане нашы адносіны знаходзяцца на самым высокім узроўні. Аналагічна развіваюцца адносіны ў гандлёва-эканамічнай сферы. Апошнім часам назіраецца пэўнае тармажэнне, але прычына зразумелая: у свеце не спыняецца эканамічны крызіс, калі ён скончыцца - невядома. Эканомікі Арменіі і Беларусі адкрытыя, зразумела, крызіс самым негатыўным чынам уплывае на пакупную здольнасць насельніцтва", - сказаў Сцяпан Сухарэнка.

Дыпламат дадаў, што за апошнія дзесяць гадоў тавараабарот паміж краінамі ўзрос у 16 разоў. У 2012 годзе ён наблізіўся да $50 млн. "Цяпер меншы, прычыны я ўжо назваў. Мы лічым гэта часовай з`явай і плануем, што ў бліжэйшы час будзе зафіксавана дадатная дынаміка", - звярнуў увагу ён.

Пасол таксама адзначыў, што Беларусь пастаўляе ў Арменію даволі шырокі спектр тавараў. Гэта велікагрузная тэхніка, БелАЗы, сельскагаспадарчая тэхніка, аўтобусы, трактары, прадукцыя лёгкай прамысловасці, павялічваюцца пастаўкі харчовых тавараў - мясных і малочных вырабаў, гарэлкі. У Беларусі вядомы армянскі каньяк, сокі, пачаліся пастаўкі варэння - інжырнага, кізілавага, абрыкосавага, персікавага. "Я з задавальненнем магу адзначыць, што якіх-небудзь сур`ёзных перашкод для развіцця адносін няма.

Уступленне ў ЕАЭС з`яўляецца дадатковым стымулам для развіцця эканомік. Для канкурэнтаў будуць узведзены пэўныя бар`еры, а для ўдзельнікаў адзінага рынку адкрыты дадатковыя стымулы. Мы прагназуем сур`ёзную дынаміку росту тавараабароту", - падкрэсліў пасол.

9 студзеня 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-414/30/28913
Текущая дата: 23.12.2024