Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства гандлю нумар 47 ад 31 снежня 2014 года, апублікаванай 14 студзеня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
У Беларусі зацверджаны пералік алкагольных напіткаў, на ажыццяўленне імпарту якіх у 2015 годзе не будзе распаўсюджвацца выключнае права дзяржавы.
У пералік алкагольных напіткаў, на ўвоз у краіну якіх у гэтым годзе не будзе распаўсюджвацца выключнае права дзяржавы, у прыватнасці, уваходзяць 22 найменні шампанскага (2204 10 110 0 адзінай Таварнай наменклатуры знешнеэканамічнай дзейнасці Мытнага саюза) і вінаградныя віны, на якія вытворцам устаноўлена мінімальная цана не менш як 10 еўра за бутэльку ёмістасцю 0,75 л (пастаўка на ўмовах FCA-склад вытворцы). У пераліку таксама каньякі (з 2208 20 ТН ЗЭД МС), у тым ліку вырабленыя з каньячнага спірту, вытрыманага больш за 10 гадоў (52 найменні), віскі (2208 30 ТН ЗЭД МС) (98 найменняў), ром (з 2208 40 ТН ЗЭД МС) (31 найменне) і джын (2208 50 110 0, 2208 50 190 0 ТН ЗЭД МС) (4 найменні).
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-414/30/29035
Текущая дата: 23.12.2024