Белорусский портал в Казахстане

Пагадненне аб спагнанні ўскосных падаткаў у гандлі паміж Казахстанам і Беларуссю спыніла дзеянне



Сенат Казахстана на пленарным пасяджэнні ратыфікаваў пратакол аб спыненні дзеяння пагаднення паміж урадамі РК і Беларусі аб прынцыпах спагнання ўскосных падаткаў пры экспарце і імпарце тавараў (работ) ад 2 лютага 1999 года.

"Сёння аналагічнае пагадненне дзейнічае ў Мытным саюзе. Паколькі пагадненне, якое дзейнічае ў Мытным саюзе, ахоплівае прынцыпы спагнання ўскосных падаткаў пры экспарце і імпарце тавараў (работ), прадугледжаныя ў двухбаковым пагадненні, 8 лістапада 2011 года Міністэрствамі фінансаў Казахстана і Беларусі падпісаны пратакол аб спыненні дзеяння двухбаковага пагаднення", - сказаў міністр фінансаў Казахстана Бахыт Салтанаў.

Паводле яго слоў, 14 жніўня 2012 года Беларусь паведаміла аб выкананні ўнутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення ў сілу пратакола.

30 кастрычніка 2014, Астана
БЕЛТА - КАЗІНФАРМ

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-414/31/27932
Текущая дата: 23.12.2024