Як паведаміла прэс-служба ўраду Раесйскай Фэдэрацыі, у парадак дня паседжаньня 20 лістапада ўключаны пункт аб прадстаўленьні дамовы прэзыдэнту РФ для ўнясеньня яе на ратыфікацыю.
Уступленьне дамовы ў сілу забясьпечыць удзел Армэніі ў функцыянаваньні ЭАЭС з 2 студзеня 2015 году і «дазволіць запусьціць працэс скарачэньня выключэньняў і абмежаваньняў, у тым ліку бар’ераў, узаемнага доступу суб’ектаў прадпрымальніцкай дзейнасьці на рынак дзяржаў — удзельніц дамовы», гаворыцца ў паведамленьні прэс-службы ўраду.
Дамова аб далучэньні Армэніі да ЭАЭС была падпісаная ў Менску 10 кастрычніка на паседжаньні Вышэйшага Эўразійскага эканамічнага савету на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў. Тады прэзыдэнт РФ Уладзімір Пуцін заявіў, што разьлічвае на ўхваленьне дамовы парлямэнтамі Расеі, Беларусі і Казахстану да канца году.
Радыё Свабода, 20 лістапада 2014
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-414/31/28313
Текущая дата: 23.12.2024