Белорусский портал в Казахстане

Казахстан запрашае беларускія прадпрыемствы актыўна ўдзельнічаць у будаўніцтве аб’ектаў да маючай адбыцца ў Астане Сусветнай выстаўкі «ЭКСПА-2017″



Аб гэтым заявіў 28 жніўня на прэс-канферэнцыі пасол Казахстана ў Беларусі Ергалі Булегенаў.

«Мы спадзяёмся на актыўны ўдзел беларускіх прадпрыемстваў і арганізацый у будаўніцтве грандыёзных аб’ектаў гэтага сусветнага форуму ў казахстанскай сталіцы», — сказаў дыпламат.

Ён таксама падкрэсліў, што ва ўнутранай палітыцы перад Казахстанам стаяць важныя задачы, у першую чаргу па рэалізацыі планаў сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця краіны да 2050 года і ўваходжання Казахстана ў лік 30 найбольш развітых краін свету.

Ергалі Булегенаў таксама выказаў меркаванне, што ў бліжэйшыя гады знешняя палітыка Казахстана не зменіць рэзка свайго курсу. Казахстан зацікаўлены ў падтрыманні партнёрскіх адносін не толькі са сваімі непасрэднымі суседзямі па рэгіёне, але і з большасцю краін Захаду і Усходу, Еўропы і Азіі ў духу сваёй дактрыны шматузроўневай дыпламатыі. Казахстан зацікаўлены ў захаванні раўнапраўных у палітычным плане і ўзаемавыгадных у эканамічным сектары адносін са сваімі партнёрамі, у тым ліку з Беларуссю.

«На міжнароднай арэне Казахстан будзе забяспечваць сваю бяспеку і адстойваць суверэнітэт, прадаўжаючы актыўна супрацоўнічаць на двухбаковай аснове і ў рамках шматбаковых інтэграцыйных аб’яднанняў са сваімі саюзнікамі і сябрамі, да ліку якіх, безумоўна, у першую чаргу адносіцца Беларусь, сведчаннем чаго з’яўляюцца пастаянныя кантакты кіраўнікоў нашых дзяржаў», — адзначыў Ергалі Булегенаў.

Звязда, 28 жніўня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-414/32/27332
Текущая дата: 23.12.2024