Белорусский портал в Казахстане

Беларуска-казахстанскі бізнес-форум адбудзецца ў Мінску 16 верасня



Пра гэта паведамілі ва УП «Мінскае аддзяленне БелГПП».

У час мерапрыемстваў пройдзе прэзентацыя казахстанскіх кампаній і кантактна-кааперацыйная біржа з удзелам прадстаўнікоў беларускага і казахстанскага бізнесу. Дэлегацыю Казахстана ўзначаліць намеснік старшыні праўлення АТ «Нацыянальнае агенцтва па экспарце і інвестыцыях «Kaznex Invest» Меержан Майкенаў.

«На кантактна-кааперацыйнай біржы беларускія прадпрыемствы змогуць правесці перагаворы з прадстаўнікамі казахстанскіх кампаній па наступных напрамках: прамысловасць і будаўніцтва, медыцына і фармацэўтыка, харчаванне і інш.», — сказалі ў Мінскім аддзяленні БелГПП.

Як адзначаюць спецыялісты, прадстаўнікі казахстанскіх кампаній зацікаўлены ў інвесціраванні сумесных праектаў, сустрэчах з вытворцамі і патэнцыяльнымі спажыўцамі, пошуку партнёраў, дыстрыб’ютараў і пасрэднікаў.

Звязда, 13 верасня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-414/32/27507
Текущая дата: 17.11.2024