Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада па выніках XI пасяджэння міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве дзвюх краін.
На пасяджэнні падведзены вынікі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з кастрычніка 2013 года, вызначаны мерапрыемствы па паглыбленні і пашырэнні работы на наступны перыяд. Падведзены таксама вынікі першага года выканання дарожнай карты двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва на 2014-2016 гады. Падпісаны падагульняючы пратакол намераў уключае ў сябе 13 пунктаў, па якіх абодвум бакам трэба актывізаваць работу.
У час пасяджэння прайшоў бізнес-форум з удзелам шырокага кола прадпрымальнікаў дзвюх краін. У выніку падпісаны мемарандум аб супрацоўніцтве паміж гандлёва-прамысловымі палатамі Гомельскай і Алмацінскай абласцей. Акрамя таго, падпісана пагадненне аб праходжанні казахстанскімі прадпрымальнікамі стажыроўкі ў Беларусі.
Беларускую дэлегацыю на пасяджэнні ўзначаліў намеснік прэм`ер-міністра Міхаіл Русы. Ён адзначыў, што камісіяй вызначаны прыярытэтныя напрамкі супрацоўніцтва паміж краінамі ў галіне машынабудавання, транспартнай лагістыкі, сельскай гаспадаркі, у тым ліку ў сферы вырошчвання і перапрацоўкі цукровых буракоў.
Пасяджэнне міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве Беларусі і Казахстана адбылося ў горадзе Талдыкарган. З беларускага боку ў складзе дэлегацыі былі кіраўнікі органаў дзяржаўнага і рэгіянальнага кіравання, а таксама 40 вядучых сельскагаспадарчых і прамысловых прадпрыемстваў і бізнесмены. Асноўнай мэтай мерапрыемства стала азнаямленне прадпрымальнікаў паўднёвых рэгіёнаў Казахстана з прамысловай прадукцыяй Беларусі, а прадстаўнікоў Беларусі з магчымасцю ўдзелу ў інвестыцыйных праектах гэтага рэгіёна Казахстана.
19 верасня 2014, Мінск
Святлана Саўко - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-414/32/27511
Текущая дата: 23.12.2024