Белорусский портал в Казахстане

Беларуска-казахстанскі індустрыяльна-тэхналагічны парк



Абмеркаваны ход рэалізацыі праекта па стварэнні беларуска-казахстанскага індустрыяльна-тэхналагічнага парка сельгас- і камунальнай тэхнікі.

Дынаміку развіцця гандлёва-эканамічных адносін паміж Беларуссю і Акмалінскай вобласцю Казахстана, перспектыўныя кірункі ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва абмеркавалі 8 ліпеня ў Какшэтау пасол Беларусі ў Казахстане Анатоль Нічкасаў з акімам (губернатарам) казахстанскага рэгіёну Сяргеем Кулагіным.

Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, асаблівая ўвага была нададзена ходу рэалізацыі праекта па стварэнні беларуска-казахстанскага індустрыяльна-тэхналагічнага парка сельскагаспадарчай і камунальнай тэхнікі ў Кокшэтау, уключаючы перспектывы ўваходжання парка ў ствараную індустрыяльную зону, а таксама магчымасць стварэння на яго тэрыторыі гандлёва-лагістычнага цэнтра беларускай прадукцыі.

Кулагін падкрэсліў зацікаўленасць у стварэнні рэжыму паспяховай працы беларускіх вытворцаў на рынку вобласці па ўсіх кірунках узаемадзеяння.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 9 ліпеня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-414/33/26561
Текущая дата: 23.12.2024