Аб гэтым заявіў 25 чэрвеня старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта (ДМК) Беларусі Аляксандр Шпілеўскі, адкрываючы пасяджэнне грамадска-кансультатыўнага савета пры ДМК, паведамілі ў прэс-службе ДМК Беларусі.
Як адзначылі ў прэс-службе, цяпер праводзіцца сістэмная работа па ўдасканаленні прававой базы мытнай справы, распрацоўваецца праект Мытнага кодэкса Еўразійскага эканамічнага саюза, які складзе аснову сістэмы мытнага заканадаўства.
Кіраўнік ведамства падкрэсліў важнасць абмеркавання запатрабаванняў бізнесу ў святле падрыхтоўкі новага кодэкса. "Трэба адзначыць, што ў праект Мытнага кодэкса ЕАЭС закладзены прагрэсіўныя нормы, якія дадуць магчымасць істотна паскорыць і спрасціць удасканаленне мытных аперацый. Акцэнт зроблены на прымяненне сучасных інфармацыйных тэхналогій, тым самым вызначаны прыярытэт электроннага мытнага дэкларавання", - сказаў Аляксандр Шпілеўскі.
Ён таксама дадаў, што замацавана магчымасць правядзення мытных аперацый не толькі службовымі асобамі мытных органаў, але і без іх удзелу - пры дапамозе інфармацыйных сістэм, што на практыцы дасць магчымасць рэалізаваць тэхналогіі аўтаматычнай рэгістрацыі мытных дэкларацый і аўтаматычнага выпуску тавараў. Падача мытнаму органу дэкларацыі на тавары на папяровым носьбіце стане выключэннем.
Прадметам абмеркавання на пасяджэнні сталі вынікі работы аўтадарожных пунктаў пропуску пасля перадачы мытным органам функцый па ажыццяўленні аўтамабільнага кантролю і дакументарнага санітарна-каранціннага кантролю. Члены савета былі праінфармаваны аб ходзе работ і мерапрыемствах, неабходных для адмены "прынцыпу рэзідэнцтва", што дасць магчымасць удзельнікам знешнеэканамічнай дзейнасці ажыццяўляць мытныя фармальнасці ў любым мытным органе на адзінай мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі ход рэалізацыі аднаго з найбольш значных сумесных праектаў мытні і бізнесу - "Электронная мытня".
У сістэме электроннага дэкларавання каля 97 працэнтаў ад усіх экспартных і 91 працэнт імпартных паставак афармляюцца з прымяненнем электроннай мытнай дэкларацыі. Электронныя дакументы прымяняюцца пры змяшчэнні тавараў пад усе мытныя працэдуры.
Шэраг мерапрыемстваў чарговага этапу праекта "Электронная мытня" плануецца пачаць у бягучым годзе. Найбольш значнае з іх - стварэнне і ўкараненне шматфункцыянальнага вэб-партала мытных органаў і ўдзельнікаў знешняга гандлю. Рэалізацыя гэтага праекта дасць магчымасць атрымліваць анлайн-дазволы на пэўныя аперацыі з таварам, арганізаваць работу па разліках з мытнымі органамі, падаваць дэкларацыі і папярэднюю інфармацыю, прадстаўляць у электронным выглядзе неабходную мытным органам справаздачнасць, быць у курсе аб этапах і стадыях разгляду пададзеных электронных дакументаў, накіроўваць электронныя звароты і атрымліваць адказы на іх.
25 чэрвеня 2014, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-414/34/26405
Текущая дата: 23.12.2024