Беларусь стала лідарам па росце прамысловай вытворчасці ў Еўразійскім эканамічным саюзе ў I паўгоддзі бягучага года. Аб гэтым сведчаць даныя, прадстаўленыя ў прэс-службе Еўразійскай эканамічнай камісіі.
«Рост прамысловай вытворчасці назіраўся ва ўсіх дзяржавах-членах: у Беларусі — на 6 працэнтаў, Казахстане — на 3,8 працэнта, Расіі — на 2,6 працэнта, Арменіі — на 1 працэнт і Кыргызстане — на 0,4 працэнта», — канстатавалі ў ЕЭК.
У цэлым у студзені-чэрвені 2023 года вытворчасць прамысловай прадукцыі ў Еўразійскім эканамічным саюзе склала 102,8 працэнта да ўзроўню студзеня-чэрвеня 2022 года. Аб’ём вытворчасці ў апрацоўчай прамысловасці ў ЕАЭС павялічыўся на 6,1 працэнта; знізіўся — у горназдабыўной прамысловасці і распрацоўцы кар’ераў — на 0,6 працэнта, водазабеспячэнні, каналізацыйнай сістэме, кантролі над зборам і размеркаваннем адходаў — на 5,3 працэнта. У электразабеспячэнні, падачы газу, пары і паветраным кандыцыянаванні — застаўся на ўзроўні студзеня-чэрвеня 2022 года.
Звязда, 14 жніўня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-414/4/70520
Текущая дата: 23.12.2024