Белорусский портал в Казахстане

Таргі на БВБ: На валютнай біржы еўра імкліва дэвальвуецца



З самай раніцы 19 траўня на Беларускай валютна-фондавай біржы расійскі рубель ужо трэці раз запар абнаўляе свой гістарычны максімум раніцай.

А вось долар і еўра ў 10.15 раніцы падаражэлі вельмі слаба і да канца гандлёвай сесіі не ўтрымалі свае млявыя поспехі. Ужо ў 11.00 гэтыя валюты сталі таннець.

Кошт кошыка валют застаўся на максімуме за месяц. З іншага боку, вось ужо сем таргоў запар у беларускага рубля не атрымоўваецца падаражэць да валютнага кошыку. Яго кошт штурхае уверх расійскі рубель.

Курс долара апусціўся на 0,0148 BYN да 2,5043 BYN / USD.

"Самаадчуванне" долара як на арэлях, то ён пару дзён паволі набірае вагу, а потым за адзін раз апускаецца да мінімуму. За папярэднія тры дні долар змог падаражэць усяго на 0,0187 BYN да максімуму за 6 дзён. Пасля сённяшняга зніжэння долара да мінімуму за паўгода не хапіла толькі траціны капейкі. З пачатку траўня беларускі рубель падаражэў да долара на 0,1275 BYN.

Аб`ём таргоў долараў знізіўся яшчэ на $ 4,3 мільёна да $ 10,0 міільёна да мінімуму больш чым за месяц. Апошні раз яшчэ менш долараў на біржы было 13 красавіка.

Але больш імкліва “разбураецца” курс еўра. Толькі за адзін дзень еўрапейская валюта асела адразу на 0,0275 BYN да 2,6212 BYN / EUR. Еўра за перыяд з панядзелка па сераду падаражэў на 0,0483 BYN, а ў мінулую пятніцу яго курс знаходзіўся на мінімуме з 6 сакавіка 2020 года (больш за 2 гады і 2 месяцы). Беларускі рубель умацаваўся да еўра з пачатку месяца на 0,1606 BYN.

Курс расійскага рубля падскочыў яшчэ на 0,0308 BYN да 3,9928 BYN / 100 RUB. Зусім няшмат засталося да круглай лічбы 4,00 BYN / 100 RUB. Расійскай валюце ўдаецца ўжо трэці раз запар абнавіць гістарычны максімум. З пачатку месяца ён памяняўся ўжо шосты раз. З пачатку мая рубель РФ падаражэў на 0,3025 BYN.

Кошт кошыка валют вырас на 0,22 % да максімуму за 34 дні. Беларускаму рублю за апошнія сем таргоў пакуль не ўдалося ўмацавацца да валютнага кошыка. З пачатку мая кошык валют падаражэў на 1,46 %.

Сяргей Куркач
Звязда, 19 траўня 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-414/5/65032
Текущая дата: 23.12.2024