Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі тэмпы росту зарплат з’яўляюцца аднымі з самых высокіх сярод краін Еўразійскага эканамічнага саюза



Такія даныя прывяла 8 чэрвеня на брыфінгу афіцыйны прадстаўніца Еўразійскай эканамічнай камісіі Ія Малкіна.

«Сярэднямесячная намінальная заработная плата ў першым квартале бягучага года ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павялічылася ва ўсіх краінах ЕАЭС. Яе памер склаў ад 21 тыс. сомаў у Кыргызстане ($234) да 60 тыс. рублёў у Расіі ($709)», — сказала Ія Малкіна.

«Самыя высокія тэмпы росту як намінальнай, так і рэальнай зарплаты зафіксаваны ў Казахстане (амаль 124 працэнты і 113 працэнтаў адпаведна) і ў Беларусі (117 працэнтаў і 104,5 працэнта)», — адзначыла афіцыйная прадстаўніца ЕЭК.

Звязда, 8 чэрвеня 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-414/5/65326
Текущая дата: 23.11.2024