Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Арменія Аляксандр Канюк 11 жніўня быў прыняты віцэ-прэм`ерам Арменіі Мгерам Грыгаранам. Аб гэтым паведамілі ў беларускай заграустанове ў Ерэване.
На перагаворах абмеркаваны перспектывы далейшага пашырэння беларуска-армянскага супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай сферы. Бакі абмяняліся думкамі па актуальных пытаннях узаемадзеяння ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза.
"Субяседнікі выказалі ўпэўненасць у прадаўжэнні эфектыўнага супрацоўніцтва паміж дзвюма дружалюбнымі краінамі", - адзначылі ў пасольстве Рэспублікі Беларусь у Арменіі.
Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Арменія ўстаноўлены 11 чэрвеня 1993 года. У верасні 2001 года ў Ерэване адкрыта пасольства Рэспублікі Беларусь. Пасольства Рэспублікі Арменія ў Мінску працуе з 1993 года. З устанаўленнем дыпламатычных адносін супрацоўніцтва Беларусі і Арменіі выйшла на якасна новы ўзровень.
11 жніўня 2022, Мінск
БЕЛТА
11 жніўня 2022, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-414/5/66046
Текущая дата: 23.11.2024