Аб гэтым на брыфінгу па выніках анлайн-саміту паведаміла афіцыйны прадстаўнік Еўразійскай эканамічнай камісіі Ія Малкіна.
"Падпісаны пакет паправак у Дагавор аб ЕАЭС - так званы другі Вялікі пратакол, - сказала Ія Малкіна. - Работа над ім вялася з 2017 года. Усяго ў дакумент уключана 139 паправак, якія накіраваны на ўстараненне прабелаў у прававым рэгуляванні, зняцце існуючых абмежаванняў, надзяленне камісіі шэрагам дадатковых паўнамоцтваў".
Афіцыйны прадстаўнік ЕЭК пералічыла некаторыя змяненні ў Дагавор аб ЕАЭС: "Выключаюцца абмежаванні для працоўных, якія прэтэндуюць на работу ў сферы педагагічнай і юрыдычнай дзейнасці ў іншай дзяржаве саюза. Да гэтага часу яны павінны былі праходзіць працэдуру прызнання дакументаў аб адукацыі. У працоўных з`яўляецца магчымасць змяніць мэту ўезду, не пакідаючы тэрыторыю дзяржавы працаўладкавання".
У Дагавор аб ЕАЭС уключаны новы артыкул, які вызначае парадак дзяржаўнага кантролю на мытнай граніцы саюза. У права саюза ўкараняецца механізм правядзення ацэнкі рэгулюючага ўздзеяння праектаў міжнародных дагавораў у рамках ЕАЭС, якія могуць аказаць уплыў на ўмовы вядзення прадпрымальніцкай дзейнасці, а таксама ацэнкі фактычнага ўздзеяння прынятых рашэнняў ЕЭК.
Акрамя таго, удакладняецца парадак выплаты ўскосных падаткаў пры імпарце тавараў, купленых у фізічнай асобы іншай дзяржавы саюза, а таксама замацоўваецца механізм спагнання ПДВ пры аказанні паслуг паміж галаўным офісам і яго філіялам у іншай краіне ЕАЭС.
Пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета прайшло ў рэжыме відэаканферэнцыі. У ім прыняў удзел Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
10 снежня 2021, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
10 снежня 2021, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-414/6/62221
Текущая дата: 23.12.2024