Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Нікола Пашыняна з днём нараджэння, пажадаўшы прэм`ер-міністру і членам яго сям`і здароўя і хутчэйшага выздараўлення ад каранавіруснай інфекцыі.
Лідары абмеркавалі ход барацьбы з пандэміяй у абедзвюх краінах, абмяняліся вопытам па рэагаванні на існуючыя выклікі.
Аляксандр Лукашэнка і Нікол Пашынян таксама абмеркавалі тэматыку двухбаковага супрацоўніцтва, прадаўжэнне рэалізацыі раней намечаных праектаў у розных сферах. Яны дамовіліся сустрэцца ў бліжэйшы час, каб асабіста абмеркаваць гэтыя і іншыя актуальныя пытанні.
2 чэрвеня 2020, Мінск
БЕЛТА
2 чэрвеня 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-414/9/53892
Текущая дата: 23.12.2024