Белорусский портал в Казахстане

Батальён інфармацыйнай бяспекі будзе створаны ў пагранслужбе КНБ Казахстана



Як паведаміў прадстаўнік КНБ Сяргей Жураўлёў, маладыя людзі, якія паступілі ў батальён, на працягу аднаго года будуць праходзіць ваенную службу, але акцэнт для іх будзе зроблены на навучанні па інфармацыйнай бяспецы.

У пагранічнай службе Камітэта нацыянальнай бяспекі (КНБ) Казахстана будзе створаны батальён для падрыхтоўкі спецыялістаў па кібербяспецы.

"Напрыклад, некаторыя не змаглі паступіць на вучобу. Менавіта гэту моладзь мы будзем прыцягваць у новы батальён і абучаць інфармацыйнай бяспецы. У сувязі з гэтым, увялі новую ваенную спецыяльнасць "спецыяліст інфармацыйнай бяспекі".

Цяпер разам з Міністэрствам адукацыі і навукі мы вывучаем пытанне, каб прыраўнаваць гэту спецыяльнасць да прафесійнай адукацыі. Дзякуючы гэтаму з`явіцца магчымасць рыхтаваць больш спецыялістаў па кібербяспецы", - сказаў Сяргей Жураўлёў.

Паводле яго слоў, у новы батальён будуць прымаць толькі маладых людзей, якія маюць схільнасць да інфармацыйных тэхналогій, у тым ліку дзяўчат. Пасля заканчэння тэрміновай службы яны стануць спецыялістамі па інфармацыйнай бяспецы.

5 снежня 2018, Астана
БЕЛТА - КАЗІНФАРМ

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/1-/1/45877
Текущая дата: 04.05.2024