Белорусский портал в Казахстане

На паўднёвым захадзе Казахстана адбылося масавае атручванне школьнікаў



Амаль 300 школьнікаў звярнуліся па медыцынскую дапамогу з сімптомамі атручвання ў вёсцы Бесшокы Мангістаўскай вобласці на паўднёвым захадзе Казахстана.

Паводле дадзеных партала, у хатніх умовах лячэнне праходзяць 222 дзіцяці, 67 дзяцей знаходзяцца ў бальніцы, з іх 2 — у рэанімацыі. 

Прэс-служба адміністрацыі вобласці праінфармавала, што кіраўнік рэгіёну Нурдаулет Кілібай азнаёміўся са станам здароўя школьнікаў у абласной бальніцы. «У бальніцы праводзяць адпаведнае лячэнне. Лекаў і ложка-месцаў пакуль дастаткова. Самае галоўнае цяпер – здароўе дзяцей. Нам неабходна зрабіць усё магчымае, каб пацыенты хутчэй паправіліся. У далейшым мы прымем адпаведныя меры і рашэнні, звязаныя з гэтай сітуацыяй», — адзначыў кіраўнік Мангістаўскай вобласці.

Раней у прэс-службе ўпраўлення аховы здароўя Мангістаўскай вобласці паведамілі, што ўвечары 6 верасня ад 21 вучня школы № 8 Мунайлинского раёна паступілі выклікі ў хуткую дапамогу. Дзеці скардзіліся на болі ў жываце і павышэнне тэмпературы цела. Увечары 7 верасня колькасць дзяцей, якія звярнуліся па дапамогу да лекараў, вырасла да 67.

Звязда, 8 верасня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/1-/1/75150
Текущая дата: 25.12.2024