Велічыня казахскай дыяспары ў Беларусі трэцяя пасля рускай і ўкраінскай, у змешаных сем’ях дзеці размаўляюць на дзвюх мовах.
Пасольства Беларусі ў Казахстане адзначае рост колькасці зваротаў грамадзян гэтай краіны, якія хочуць пераехаць жыць у Беларусь, паведамілі ў беларускай дыпмісіі.
"Апошнім часам пачасціліся звароты грамадзян Казахстана з просьбамі аб пераездзе ў Рэспубліку Беларусь. Пасольства дае кансультацыі", - сказалі беларускія дыпламаты.
У адпаведнасці з заканадаўствам, грамадзяне спачатку павінны звярнуцца ў кампетэнтныя міграцыйныя службы сваёй краіны, а потым у беларускія.
Як паведамілі ў беларускай міграцыйнай службе, казахская дыяспара ў Беларусі адна з самых шматлікіх.
"Яна трэцяя па колькасці пасля рускай і ўкраінскай", – удакладнілі суразмоўцы агенцтва.
На беларускай зямлі першыя казахі пасяліліся не вельмі даўно – у сярэдзіне 20-га стагоддзя. Самае старэйшае пакаленне казахаў прайшло ВАВ, удзельнічала ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Вялікая колькасць этнічных казахаў, якія сёння складаюць беларускую казахскую дыяспару, у савецкія часы скончылі беларускія ВНУ, служылі ў Беларусі тэрміновую службу, і так і засталіся на пастаяннае месца жыхарства.
Цяпер казахская дыяспара ў Беларусі складае больш за адну тысячу чалавек. У змешаных сем`ях дзеці, якія нарадзіліся ў Беларусі, гавораць як на рускай, так і на казахскай мовах.
У Казахстане зараз пражывае каля 60 тысяч этнічных беларусаў, першая хваля "міграцыі" беларусаў прыйшлася на гады засваення цалінных зямель.
Што здарылася ў Казахстане
Масавыя пратэсты ў Казахстане пачаліся ў першыя дні 2022 года – жыхары шэрага заходніх гарадоў выступілі супраць двухразовага росту цэн на звадкаваны газ. Пазней пратэсты распаўсюдзіліся на іншыя гарады, у тым ліку на Алматы – старую сталіцу і найбуйнейшы горад рэспублікі: там пачалося марадзёрства, баевікі нападалі на дзяржустановы, забіралі зброю.
У адказ улады ўвялі надзвычайнае становішча па ўсёй краіне да 19 студзеня і распачалі контртэрарыстычную аперацыю.
Раніцай 5 студзеня прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў адправіў у адстаўку ўрад і ўзначаліў Савет бяспекі.
На першым пасяджэнні Савета бяспекі пад сваім кіраўніцтвам Такаеў ахарактарызаваў сітуацыю ў Казахстане як падрыў цэласнасці дзяржавы і паведаміў, што звярнуўся па дапамогу ў АДКБ "у пераадоленні тэрарыстычнай пагрозы".
Савет калектыўнай бяспекі АДКБ прыняў рашэнне накіраваць у Казахстан калектыўныя міратворчыя сілы для нармалізацыі абстаноўкі ў краіне.
Мінск, 12 студзеня 2022
Sputnik
Sputnik
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/1-/13/62749
Текущая дата: 24.11.2024