Белорусский портал в Казахстане

У Казахстане з-за паводак эвакуяваны звыш 11,3 тыс. чалавек



У Казахстане з-за паводак служба МНС эвакуявала звыш 11,3 тыс.чалавек.

На сёння ў пунктах часовага размяшчэння знаходзяцца амаль 5,5 тыс. эвакуяваных. Ідуць аднаўленчыя работы на 40 размывах аўтадарог, мастоў і 39 дарожных палотнах. З астатнімі населенымі пунктамі  падтрымліваецца сувязь, на месцах створаны неабходныя запасы прадуктаў харчавання і медыкаментаў.

У аказанні кругласутачнай дапамогі тым, хто мае патрэбу ў зонах НС, задзейнічаны больш за 7 тыс. чалавек і звыш 2 тыс.адзінак тэхнікі, у тым ліку плавальныя і паветраныя судны.

На сёння рэжымы надзвычайных сітуацый мясцовага маштабу абвешчаныя ў Акцюбінскай, Кастанайскай, Заходне-Казахстанскай, Абайскай, Улытаўскай і Акмолінскай абласцях.

На аднаўленчыя работы і будаўніцтва разбураных з-за паводак дамоў грошы будуць вылучацца з рэзерваў урада і мясцовых выканаўчых органаў.

Звязда, 31 сакавіка 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/1-/2/73545
Текущая дата: 26.12.2024