Белорусский портал в Казахстане

Назарбаеў вырашыў перадаць Такаеву права ўзначаліць Асамблею народа Казахстана



Першы прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў заявіў, што вырашыў перадаць права ўзначаліць Асамблею народа Казахстана (АНК) цяперашняму кіраўніку дзяржавы Касым-Жамарту Такаеву.

«Мне пажыццёва належыць права ўзначальваць АНК. Пры гэтым шэраг паўнамоцтваў замацаваны за прэзідэнтам краіны. Усе пытанні павінны быць у адных руках. Я вырашыў перадаць маё права ўзначальваць АНК прэзідэнту Касым-Жамарту Кемелевічу Такаеву», — сказаў Назарбаеў у ходзе 29-й сесіі асамблеі.

Такаеў у сваю чаргу прапанаваў Назарбаеву стаць ганаровым старшынёй АНК.

«Звяртаюся да вас, паважаны Нурсултан Абішавіч, з просьбай прыняць нашу агульную прапанову стаць ганаровым старшынёй асамблеі. Гэты статус па праве належыць вам у сілу вашых гістарычных заслуг перад нашым народам і дзяржавай. Упэўнены, усе члены асамблеі падтрымаюць гэтую прапанову», — сказаў Такаеў .

Звязда, 28 красавіка 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/1-/27/58986
Текущая дата: 25.11.2024