Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе прадпрыемства.
Новыя трамваі выйшлі на лініі ва Усць-Каменагорску (Казахстан). «БКМ Холдынг» паставіў чатыры трамвайныя вагоны мадэлі 62103, яны паспяхова прайшлі абкатку і выпрабаванні ва ўмовах горада,
Размова ідзе пра аднасекцыйны трамвайны вагон з трыма дзвярыма, разлічаны на эксплуатацыю пры тэмпературы ад мінус 40 да плюс 40 градусаў. Максімальная пасажыраўмяшчальнасць складае 159 чалавек, колькасць месцаў для сядзення — 29, даўжыня вагона — 15,7 м, максімальная хуткасць — 62 км/г.
Трамвай абсталяваны асобнымі кандыцыянерамі для пасажырскага салона і кабіны вадзіцеля, сістэмай відэанагляду, што складаецца з шасці камер, USB-партамі для зарадкі тэлефонаў (тры ў салоне і адзін у кабіне). Адна з пераваг мадэлі — нізкападлогавая цэнтральная частка, якая дала магчымасць арганізаваць насупраць сярэдніх дзвярэй накапляльную пляцоўку і размясціць на нізкай падлозе восем сядзенняў для прыярытэтных катэгорый грамадзян.
Гэты трамвайны вагон стаў першай серыйнай паўнізкападлогавай мадэллю прадпрыемства, вытворчасць якой стартавала ў 2009 годзе. Усяго было выпушчана больш за 140 трамваяў, якія на сённяшні дзень эксплуатуюцца ў 12 гарадах.
Працягам лінейкі паўнізкападлогавых аднасекцыйных вагонаў сталі трамваі мадэлі 802. У 2017-2019 гадах партыя з 23 вагонаў была пастаўлена ў Паўладар (Казахстан).
У мінулым годзе «БКМ Холдынг» запусціў вытворчасць поўнасцю нізкападлогавых трамвайных вагонаў мадэлі Т811 на базе маторных цялежак уласнай распрацоўкі, якія ўжо эксплуатуюцца ў Ніжнім Ноўгарадзе, а таксама ў бліжэйшыя месяцы будуць пастаўлены ў Барнаул і Самару.
Звязда, 7 сакавіка 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/1-/4/68628
Текущая дата: 26.12.2024