Першую ў Казахстане вакцынацыю чалавека ад каранавіруса правялі ў Міжнародным цэнтры вакцыналогіі пры Казахскім нацыянальным аграрным універсітэце.
Першым казахстанцам, які атрымаў прышчэпку, стаў дырэктар цэнтра Кайсар Табынаў. Яму ўвялі прэпарат пад назвай COVAX-19.
Вакцына распрацавана ў Аўстраліі і ў цяперашні час праходзіць першую фазу клінічных выпрабаванняў.
На сёння ў Казахстане пацверджаны 90367 выпадкаў заражэння каранавірусам, 60825 пацыентаў ачунялі, 793 чалавекі памерлі.
Звязда, 1 жніўня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/1-/45/54984
Текущая дата: 25.11.2024