Белорусский портал в Казахстане

Пазачарговыя выбары прэзідэнта ў Казахстане запланаваны на 20 лістапада



У Казахстане 20-га лістапада адбудуцца пазачарговыя выбары кіраўніка дзяржавы. Адпаведны ўказ 21-га верасня падпісаў дзеючы прэзідэнт рэспублікі Касым-Жамарт Такаеў, паведамляе інфармацыйны партал Zakon.kz.

"Назначыць пазачарговыя выбары прэзідэнта Рэспублікі Казахстан на 20 лістапада 2022 года", - гаворыцца ва ўказе.

ЦВК рэспублікі было даручана забяспечыць арганізацыю і правядзенне выбараў, а ўраду - прыняць неабходныя меры для арганізацыйнага, фінансавага і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння выбараў.

Раней Касым-Жамарт Такаеў выступіў з прапановай аб правядзенні пазачарговых выбараў кіраўніка дзяржавы гэтай восенню.

21 верасня 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/1-/5/66564
Текущая дата: 26.12.2024