Белорусский портал в Казахстане

ЦВК Казахстана зарэгістраваў Такаева кандыдатам на выбарах прэзідэнта



Цэнтрвыбаркам Казахстана на пасяджэнні ў пятніцу зарэгістраваў Касым-Жамарта Такаева кандыдатам у прэзідэнты на выбарах, якія пройдуць 9 чэрвеня.

«Зарэгістраваць Касым-Жамарта Такаева кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Казахстан на пазачарговых выбарах Рэспублікі Казахстан, прызначаных на 9 чэрвеня», — распавяла Мустафіна. ЦВК пастанавіў выдаць Такаеву адпаведнае пасведчанне.

Дзеючы прэзідэнт Казахстана 65-гадовы Касым-Жамарт Такаеў вылучаны на выбары ад кіруючай партыі «Нур Атан» («святло Айчыны»). Ён сабраў неабходную колькасць подпісаў у сваю падтрымку, падаў медыцынскае заключэнне аб стане здароўя і даведку ў падатковыя органы аб даходах.

Прэтэндэнту на вышэйшы дзяржаўны пост неабходна сабраць 118 140 тысяч дакладных подпісаў у не менш чым 12 абласцях, гарадах рэспубліканскага значэння і сталіцы.

Звязда, 8 кастрычніка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/1-/5/66723
Текущая дата: 26.12.2024