Белорусский портал в Казахстане

Казахстан з 2021 года плануе перайсці да 12-гадовага навучання ў школах



Аб гэтым заявіў міністр адукацыі і навукі Казахстана Асхат Аймагамбетаў, выступаючы 21 кастрычніка ў Мажылісе (ніжняй палаце парламента).

Міністэрства адукацыі і навукі Казахстана мае намер укараніць дванаццацігадовае навучанне ў школах з 2021 года. 

"Арыенціры пераходу - гэта 2021 год, мы плануем і цяпер закладваем яго ў праекце дзяржаўнай праграмы", - сказаў Асхат Аймагамбетаў, адказваючы на пытанне аб тэрмінах укаранення двунаццацігадовага навучання ў школах. Ён дадаў, што ўвядзенне дванаццацігадовага навучання ў школах прадугледжвае вялікую нагрузку на інфраструктуру навучальных устаноў і падрыхтоўку педагогаў, выпуск новых падручнікаў, таму да гэтага працэсу трэба падыходзіць паступова.

"Мы спрабуем гэта пытанне сінхранізаваць з пытаннямі ўвядзення лацініцы. І мы павінны пачаць пераход да дванаццацігадовага навучання пасля таго, як усе школы з 1 па 11 класы пяройдуць на новыя праграмы, на новыя сістэмы ацэньвання", - удакладніў міністр.

Цяпер у казахстанскіх школах навучанне доўжыцца 11 гадоў.

Першы прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў 26 кастрычніка 2017 года падпісаў указ аб пераводзе алфавіта казахскай мовы з кірыліцы на лацініцу.

Ураду даручана забяспечыць паэтапны перавод алфавіта казахскай мовы на лацінскую графіку да 2025 года.

21 кастрычніка 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/1-/65/50372
Текущая дата: 26.11.2024