Белорусский портал в Казахстане

Казахстан адмовіцца ад пластыкавых пакетаў



У Казахстане прынялі рашэнне аб поўнай адмове ад выкарыстання поліэтыленавых пакетаў да 2025 года.

Адзначаецца, што на тэрыторыі Казахстана цалкам забароняць продаж пластыкавых пакетаў. У цяперашні час яны раздаюцца ў рэгіёнах краіны бясплатна.

Аўтары ініцыятывы, якую ўхвалілі кіраўнікі міністэрстваў экалогіі, геалогіі і прыродных рэсурсаў, нацыянальнай палаты Атамекен і Асацыяцыі экалагічных арганізацый Казахстана, мяркуюць, што такое рашэнне дазволіць скараціць спажыванне пластыка на 30%.

Удакладняецца, што пластыкавыя пакеты заменяць папяровымі.

Звязда, 21 верасня 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/1-/66/49901
Текущая дата: 26.11.2024