Белорусский портал в Казахстане

"Залаты чалавек" з Казахстана прадставіў мастацтва намадаў ў Мінску



У Нацыянальным мастацкім музеі адкрылася выстава "Мастацтва намадаў Вялікага стэпа".

Упершыню ў гісторыі выстава, прысвечаная мастацтву намадаў, пакінула межы Казахстана. Першай адпраўной кропкай выставы ў трохгадовым турнэ па ўсім свеце стаў Мінск.

Куратар выставы Мікіта Моніч правёў экскурсію па экспазіцыі і распавёў пра ўнікальны строй правадыра сакаў, які багата упрыгожаны золатам.

На выставе прадстаўлены ювелірныя ўпрыгожванні з золата, якія належаць племяні сакаў і адносяцца да эпохі ранняга жалеза VII-ІІІ стст. да н.э.


У нашы дні "Залаты чалавек" з`яўляецца сімвалам Казахстана, а яго скульптурная копія размешчана на плошчы незалежнасці ў Алматы.

Само пахаванне правадыра сакаў было знойдзена ў 1969 годзе ў кургане Ісык. Усяго ў кургане выявілі амаль 5 тысяч вырабаў з золата. Гэта беспрэцэдэнтная па свайму багаццю знаходка, супастаўная з магілай фараона Тутанхамона.

Sputnik, 3 снежня 2017

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/1-/93/41522
Текущая дата: 27.11.2024