Белорусский портал в Казахстане

Старшы бухгалтар пасольства Казахстана ў Беларусі затрыманы па падазрэнні ў крадзяжы бюджэтных сродкаў



Аб гэтым паведамляе сайт Нацыянальнага бюро па супрацьдзеянні карупцыі Казахстана.

"Устаноўлена, што Сейдуаліеў А. у перыяд з 2012 па 2015 гады шляхам складання фіктыўных расходных касавых ордараў пра нібыта зробленую аплату генеральнаму падрадчыку будаўніцтва будынка пасольства ТАА "Актыўбізнесплюс" выкраў бюджэтныя грашовыя сродкі ў суме 207 тыс. долараў ЗША", — гаворыцца ў паведамленні.

Супрацоўніка дыпмісіі таксама падазраюць у крадзяжы каля 475 тыс. долараў, якія паступілі на адрас пасольства ў якасці вяртання ПДК ад падатковых органаў Беларусі.

Паведамляецца, што цяпер Сейдуаліеў знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання ў Астане, вядзецца дасудовае расследаванне.

У пасольстве Казахстана ў Беларусі сітуацыю пакуль не каментуюць.

Будынак пасольства размешчаны ў Мінску на праспекце Пераможцаў, побач з гандлёвым цэнтрам "Замак". Ён быў здадзены ў эксплуатацыю ў 2015 годзе.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 5 студзеня 2017

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/1-/97/38348
Текущая дата: 27.11.2024