Белорусский портал в Казахстане

ЦВК Казахстана зарэгістравала Такаева кандыдатам на выбарах прэзідэнта



Цэнтрвыбаркам Казахстана зарэгістраваў Касым-Жамарта Такаева кандыдатам у прэзідэнты на выбарах, якія пройдуць 9 чэрвеня.

Дзеючы прэзідэнт Казахстана 65-гадовы Касым-Жамарт Такаеў вылучаны на выбары ад кіруючай партыі "Нур Атан". Ён сабраў неабходную колькасць подпісаў у сваю падтрымку, прадаставіў медыцынскае заключэнне аб стане здароўя і даведку ў падатковыя органы аб даходах.

Прэтэндэнту на вышэйшую дзяржаўную пасаду неабходна сабраць 118 тыс. 140 подпісаў у не менш чым 12 абласцях, гарадах рэспубліканскага значэння і сталіцы.

Вылучэнне кандыдатаў на пасаду кіраўніка дзяржавы пачалося 10 красавіка і завяршылася 28-га. Этап рэгістрацыі кандыдатаў прадоўжыцца да 11 мая. Затым адбудзецца перадвыбарная агітацыя, якая завершыцца 8 чэрвеня.

3 мая 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/1-0/1/47878
Текущая дата: 02.05.2024