Белорусский портал в Казахстане

Дарыга Назарбаева выбрана старшынёй Сената Казахстана



Дарыга Назарбаева выбрана старшынёй Сената парламента Казахстана.

Сёння на пасяджэнні палаты ў ходзе тайнага галасавання за кандыдатуру Дарыгі Назарбаевай прагаласавалі ўсе 48 дэпутатаў.

Новае галасаванне праводзілася пасля таго, як Дарыга Назарбаева 12 жніўня была пераназначана дэпутатам Сената.

Яе кандыдатуру на пасаду старшыні прапанаваў прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў.

2 верасня 2019, Нур-Султан
БЕЛТА - КАЗІНФАРМ

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/1-0/1/49608
Текущая дата: 27.04.2024