Белорусский портал в Казахстане

У адным з раёнаў Алматы ўведзены рэжым антытэрарыстычнай аперацыі



У Алматы на тэрыторыі Турксібскага раёна ўведзены рэжым антытэрарыстычнай аперацыі.

Гарадскі аператыўны штаб па барацьбе з тэрарызмам заявіў аб затрыманні пяцярых лідараў і членаў арганізаванай злачыннай групы.

"Падазроныя ўдзельнічалі з 4 па 6 студзеня ў разбойным нападзенні на дзяржаўныя ўстановы і камерцыйныя аб`екты Алматы. Пры затрыманні канфіскавана зброя (пісталеты ПМ, ТТ, ружэйны абрэз, патроны да іх), парашкападобнае рэчыва і таблеткі са спецыфічным пахам", - адзначана ў паведамленні штаба.

У пачатку студзеня ў Казахстане адбыліся масавыя беспарадкі і тэрарыстычныя атакі, у выніку якіх загінулі больш за 220 чалавек. У вядзенні следча-аператыўных груп знаходзіцца 2044 крымінальныя справы, па іх затрыманы 898 падазроных.

26 студзеня 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/1-0/11/63107
Текущая дата: 23.12.2024