Белорусский портал в Казахстане

Набыў моц пратакол аб рэалізацыі абавязацельстваў Казахстана па ўдзеле ў СГА



Аб гэтым паведамила паведаміла прэс-служба ЕЭК.

Набыў моц пратакол, які рэгулюе ўвоз і перасоўванне па тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза тавараў, на якія распаўсюджваюцца зніжаныя стаўкі мытных пошлін пры ўвозе ў Казахстан згодна з абавязацельствамі рэспублікі па ўваходжанні ў СГА.

У Еўразійскую эканамічную камісію паступілі ноты ад усіх краін саюза аб завяршэнні ўнутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўваходжання пратакола ў сілу.

Тавары, увезеныя ў Казахстан па зніжаных пошлінах, будуць выпускацца ў абарот толькі на казахстанскі рынак. Каб тавар атрымаў статус "тавару ЕАЭС" і яго можна было пастаўляць у іншыя краіны саюза, імпарцёр павінен будзе адразу пры ўвозе ў ЕАЭС выплаціць ўвазныя пошліны па стаўках Адзінага мытнага тарыфу (АМТ).

"Такі падыход дазволіць Казахстану ў поўнай меры выканаць абавязацельствы па далучэнні да СГА ў частцы тарыфнай лібералізацыі, пры гэтым узровень тарыфнай абароны для прадпрымальнікаў з астатніх краін саюза не знізіцца. Істотнага дадатковага цяжару для пастаўшчыкоў гэта таксама не створыць. Гэта узважанае і справядлівае рашэнне, — каментуе міністр па гандлі ЕЭК Андрэй Сляпнёў. — У далейшым ЕЭК прапрацуе магчымасці знізіць некаторыя стаўкі пошлін АМТ да ўзроўню абавязацельстваў Казахстана, каб скараціць лік тавараў-выключэнняў".

Казахстан узяў абавязацельства не дапускаць вывазу ў іншыя краіны ЕАЭС тавараў з пераліку выключэнняў, якія былі ўвезеныя па паніжаных стаўках пошлін. Гэта неабходна для падтрымання канкурэнтнага асяроддзя на адзіным рынку саюза. Для гэтага будзе створана спецыяльная сістэма ўліку на базе электронных рахункаў-фактур (ЭРФ) і будзе наладжаны абмен звесткамі пра такія тавары паміж упаўнаважанымі органамі краін ЕАЭС ў рэжыме рэальнага часу. Сістэма ЭРФ запрацуе ў 2016 годзе.

Пастаўшчыкі тавараў са спіса выключэнняў з Казахстана ў іншыя краіны саюза будуць уносіць звесткі ў сістэму ўліку з прывязкай да звестак мытні аб стаўцы, па якой тавары былі ўвезеныя з трэціх краін. Пры перамяшчэнні ў іншыя краіны саюза будзе неабходны спецыяльны таварасуправаджальны дакумент.

Мытны кантроль на ўнутраных межах не аднаўляецца, але кантрольныя службы будуць сачыць за пастаўкамі тавараў-выключэнняў у рамках сваіх паўнамоцтваў, а мытныя службы могуць прымяняць сродкі кантролю пасля выпуску (пост-кантролю).

"Такім чынам, тавары, што ўвозяцца па стаўках пошлін, устаноўленых для "тавараў ЕАЭС", могуць свабодна абарачацца на агульным рынку саюза. Паніжаныя стаўкі пошлін дзейнічаюць толькі для тавараў, прызначаных для рынку Казахстана, і яны не могуць свабодна пастаўляцца на рынкі іншых краін. Мы лічым такі падыход справядлівым. Гэтае абмежаванне ў прынцыпе аналагічнае таму, што дзейнічае, напрыклад, для тавараў, якія змяшчаюцца на так званыя свабодныя склады", — зазначыў міністр па гандлі ЕЭК.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 11 студзеня 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/1-0/111/33817
Текущая дата: 18.11.2024