Белорусский портал в Казахстане

Беларускія міратворцы разам з казахамі працуюць на блокпастах



Контртэрарыстычная аперацыя працягваецца ў Казахстане, сілы Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) дапамагаюць падтрымліваць парадак. Як праходзяць будні беларускіх міратворцаў.

Месца службы вайскоўцаў з Беларусі – аэрадром Жэтыген недалёка ад Алматы і арсенал боепрыпасаў, якія яны ахоўваюць. Міратворцы абсталявалі блокпасты і нясуць там службу ў тым ліку разам з казахскімі вайскоўцамі.

На відэа паказана, як міратворцы гарантуюць бяспеку сваім калегамі з Казахстана, пакуль тыя правяраюць аўтамашыны, якія праязджаюць.



Міратворцы адправіліся ў Казахстан 6 студзеня па просьбе казахстанскага прэзідэнта Касыма-Жамарта Такаева.

Ужо ў аўторак 11 студзеня Такаеў заявіў, што асноўная місія міратворчых сіл АДКБ у Казахстане паспяхова завершана. Паводле яго слоў, міратворчы кантынгент з Казахстана пачнуць выводзіць праз два дні, усяго зойме гэта не больш за 10 дзён.

Sputnik, 12 студзеня 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/1-0/13/62747
Текущая дата: 24.12.2024