Белорусский портал в Казахстане

Карым Масімаў назначаны прэм`ер-міністрам Казахстана



Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў падпісаў указ аб назначэнні Карыма Масімава на пасаду прэм`ер-міністра краіны, перадаюць інфармагенцтвы.

Кандыдатуру Масімава на пасаду прэм`ера прапанаваў сам Нурсултан Назарбаеў, пасля чаго яе адобрыў парламент Казахстана.

Выступаючы ў парламенце, Назарбаеў адзначыў, што Карым Масімаў, які займаў пасаду прэм`ер-міністра Казахстана з 2007 года па верасень 2012 года, працаваў у самы крызісны перыяд для краіны. "Цяпер чакаецца вытворчы крызіс. Еўропа яшчэ з каленяў не паднялася, як бачыце. У іншых краінах, якія сталі на шлях развіцця, рынках таксама няпростая сітуацыя, таму патрэбна правільная работа ўнутры краіны і з замежнымі партнёрамі", - сказаў прэзідэнт.

Папярэдні прэм`ер-міністр Серык Ахметаў узначальваў урад Казахстана з верасня 2012 года. Сёння стала вядома аб яго адстаўцы.

2 красавіка 2014, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/1-0/155/25611
Текущая дата: 18.11.2024