У Казахстане адмянілі смяротнае пакаранне. Раней у краіне дзейнічаў мараторый на яго.
Паведамляецца, што Казахстан далучыўся да міжнароднага пратаколу аб адмене смяротнага пакарання, адпаведны дакумент падпісаў у штаб-кватэры Арганізацыі Аб`яднаных Нацый пастаянны прадстаўнік Казахстана пры ААН Кайрат Умараў.
Аб самім рашэнні заявіў раней кіраўнік Казахстана Касым-Жамарт Такаеў у сваім выступе на агульнапалітычных спрэчках 75-й юбілейнай сесіі Генеральнай Асамблеі ААН.
Прымяненне смяротнага пакарання ў Казахстане было прыпынена увядзеннем адпаведнага мараторыя ў 2003 годзе.
Звязда, 24 верасня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/1-0/41/56227
Текущая дата: 27.12.2024