Белорусский портал в Казахстане

Казахстан уводзіць жорсткі каранцін на два тыдні



Казахстан уводзіць з 5 ліпеня двухтыднёвы каранцін з магчымасцю яго падаўжэння.

Раней прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў даручыў дзяржаўнай камісіі па барацьбе з каранавірусам прапрацаваць і ўнесці яму прапановы па ўвядзенні жорсткага каранціну ў краіне.

Урад прапанаваў увесці абмежавальныя меры з 5 ліпеня тэрмінам на 14 дзён з магчымым працягам.

Плануецца прыпыніць пасажырскія аўтобусныя аўтазносіны паміж рэгіёнамі, абмежаваць працу грамадскага транспарту па часе.

Уводзіцца забарона на правядзенне відовішчных, спартыўных і іншых масавых мерапрыемстваў, а таксама сямейных, памятных мерапрыемстваў, дазволеныя індывідуальныя трэніроўкі на адкрытым паветры, уводзіцца абмежаванне на перасоўванне насельніцтва па вуліцах, парках, скверах - не больш за 3 чалавек, абмежавана перамяшчэнне асоб, старэйшых за 65 гадоў.

Таксама ўводзіцца забарона на дзейнасць салонаў прыгажосці, цырульняў, спартыўных залаў, фітнес-цэнтраў, басейнаў, харчовых і нехарчовых крытых рынкаў, пляжаў, аквапаркаў, аб`ектаў культуры, музеяў, выстаў, форумаў, канферэнцый і іншых арганізаваных масавых мерапрыемстваў, забаўляльных цэнтраў, дзіцячых дашкольных устаноў (акрамя дзяжурных груп), рэлігійных аб`ектаў і іншых (забаўляльных цэнтраў у ГЗЦ, забаўляльных устаноў (караоке, більярд, камп’ютарныя клубы, боўлінг-цэнтры), кінатэатраў, дзіцячых аздараўленчых лагераў, фудкортаў, банкетных залаў).

Звязда, 4 ліпеня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/1-0/47/54411
Текущая дата: 28.12.2024