У Казахстане ў сярэдзіне верасня пройдзе вялікі саміт лідараў сусветных рэлігій, чакаецца прысутнасць дэлегацый з 60 краін свету.
Афіцыйныя прадстаўнікі беларускага каталіцкага епіскапату паедуць на сустрэчу з Папам Рымскім Францыскам, паведамілі ў рымска-каталіцкай царкве ў Беларусі.
Візіт пантыфіка ў Казахстан запланаваны на 13-15 верасня. У рамках гэтага візіту Папа Рымскі наведае Нур-Султан, дзе прыме ўдзел у кангрэсе лідараў сусветных рэлігій.
"Ад беларускага каталіцкага епіскапата ў Казахстан паедуць старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч і старшыня Сінадальнай камісіі біскуп Аляксандр Яшэўскі", - паведамілі у РКЦ у РБ.
Беларускія біскупы прымуць удзел у шэрагу мерапрыемстваў, якія прадугледжаны праграмай знаходжання Папы Рымскага ў Казахстане.
VII З’езд лідараў сусветных і традыцыйных рэлігій пройдзе ў Нур-Султане 14-15 верасня. У яго рабоце чакаецца ўдзел каля 100 дэлегацый з 60 краін.
Паводле папярэдніх звестак, дэлегацыю Рускай праваслаўнай царквы (РПЦ) у ходзе будучага з’езда лідараў сусветных і традыцыйных рэлігій у казахстанскай сталіцы ўзначаліць старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязей Маскоўскага патрыярхата мітрапаліт Валакаламскі Антоній.
Мінск, 4 верасня 2022
Sputnik
Мінск, 4 верасня 2022
Sputnik
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/1-0/5/66391
Текущая дата: 25.11.2024