Белорусский портал в Казахстане

Сталіца Казахстана вярнула ранейшую назву



Сталіца Казахстана вярнула сваю ранейшую назву, паведамляе на газета "Казахстанская правда".

Указ прэзідэнта Казахстана Касым-Жамарта Такаева аб перайменаванні сталіцы з Нур-Султана ў Астану апублікаваны сёння апоўначы. Дакумент уступае ў сілу з моманту афіцыйнага апублікавання. Акрамя гэтага, у газеце надрукаваны закон аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у канстытуцыю. У прыватнасці, працягласць паўнамоцтваў прэзідэнта ў Казахстане абмежавалі сямігадовым тэрмінам без права перавыбрання.

У 1997 годзе ў адпаведнасці з рашэннем першага прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева сталіцу краіны перанеслі з Алма-Аты ў Акмалу. Гэты горад пазней перайменавалі ў Астану. У сакавіку 2019 года Касым-Жамарт Такаеў падпісаў указ аб перайменаванні Астаны ў Нур-Султан у гонар Назарбаева.

19 верасня 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/1-0/5/66526
Текущая дата: 25.11.2024