Белорусский портал в Казахстане

Парламент Казахстана падтрымаў адпраўку кантынгенту рэспублікі для ўдзелу ў місіях ААН



Парламент Казахстана на сумесным пасяджэнні палат падтрымаў накіраванне міратворчага кантынгенту рэспублікі для ўдзелу ў місіях ААН.

Адпаведную прапанову ўнёс на разгляд парламента прэзідэнт краіны Касым-Жамарт Такаеў. Прадугледжваецца, што казахстанскія ваеннаслужачыя могуць быць накіраваны ў Малі, Дэмакратычную Рэспубліку Конга і Цэнтральна-Афрыканскую Рэспубліку.

Аб ініцыятыве Такаева на сумесным пасяджэнні палат раней паведаміў міністр абароны рэспублікі Руслан Жаксылыкаў. «Лічу мэтазгодным пашырыць удзел Узброеных сіл Рэспублікі Казахстан у міратворчых місіях ААН у адпаведнасці з артыкулам 7 Статута ААН у Цэнтральна-Афрыканскай Рэспубліцы, Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга і Малі.

Казахстан гатовы вылучыць як асобных вайскоўцаў у якасці штабных афіцэраў і ваенных назіральнікаў, так і спецыялізаваныя, найбольш запатрабаваныя ў місіях ААН: пяхотныя, медыцынскія, разведвальныя, інжынерныя і падраздзяленні ваеннай паліцыі», — зачытаў Жаксылыкоў прапанову кіраўніка дзяржавы.

Звязда, 30 чэрвеня 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/1-0/6/65575
Текущая дата: 23.12.2024