Пасля трагічных падзей у Казахстане прэзідэнт краіны Касым-Жамарт Такаеў аб’явіў аб неабходнасці змяненняў у Асноўным законе краіне.
Рэферэндум у Казахстане па змяненнях і дапаўненнях у Канстытуцыю адбыўся, аб гэтым паведаміла Цэнтральная камісія рэферэндуму.
Рэферэндум прайшоў 5 чэрвеня. Папраўкі ў асноўны закон краіны падтрымалі 77,18% грамадзян.
"Агульная колькасць грамадзян у рэспубліцы Казахстан, якія маюць права ўдзельнічаць у рэферэндуме, склала 11 734 642. Колькасць грамадзян, якія прынялі ўдзел, - 7 986 293, або 68,06%. Такім чынам, рэферэндум можна лічыць адбыўшымся", - заявіў на брыфінгу кіраўнік Цэнтральнай камісіі рэферэндуму Нурлан Абдзіраў.
Паколькі яўка на рэферэндум перавысіла 50% выбаршчыкаў, ён адбыўся.
Як паведаміў Абдзіраў, за змены прагаласавала абсалютная большасць ва ўсіх 17 рэгіёнах краіны. Супраць паправак прагаласавала 18,66% (1 490 475 чалавек, якія ўдзельнічаюць у рэфендуме).
Пратэсты, рэформы і новая Канстытуцыя
У пачатку года ў Казахстане на фоне рэзкага павышэння цэн на звадкаваны газ па краіне прайшлі масавыя акцыі пратэсту, якія хутка перараслі ў сур’ёзныя беспарадкі. Удзельнікі пратэстаў неўзабаве ад эканамічных лозунгаў перайшлі да палітычных патрабаванняў, адным з якіх была адстаўка ўрада і сыход з палітычнага жыцця краіны былога прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева і яго сваякоў.
Парадак у краіне ўдалося аднавіць менш чым за тыдзень, у тым ліку пры дапамозе міратворчых сіл АДКБ, у складзе якіх былі і падраздзяленні з Беларусі. Пасля гэтых падзей у краіне прайшоў шэраг кадравых змен, а прэзідэнт Касым-Жамарт Такаеў анансаваў пабудову "новага Казахстана" і аб’явіў змены ў Канстытуцыі.
Што прапануецца памяняць у Канстытуцыі?
Усяго на рэферэндум вынесена адно пытанне аб прыняцці або непрыняцці правак адным пакетам. Самі змены складаюцца з 56 пунктаў. Папраўкі закліканы замацаваць канчатковы пераход ад "суперпрэзідэнцкай" формы праўлення да прэзідэнцкай рэспублікі з уплывовым парламентам і падсправаздачным урадам.
У Канстытуцыі замацоўваецца забарона быць у якой-небудзь партыі прэзідэнту краіны, абмяжоўваецца тэрмін прэзідэнцтва (не больш за два разы запар), а бліжэйшыя сваякі кіраўніка дзяржавы не могуць займаць важныя дзяржаўныя пасады ў краіне.
Яшчэ адна важная для Казахстана папраўка – з Канстытуцыі прапанавалі прыбраць артыкул, прысвечаны першаму прэзідэнту краіны Назарбаеву, у тым ліку – пазбаўленне яго статусу елбасы (лідара нацыі). У гэтым выпадку экс-прэзідэнт страчвае свае прывілеі.
Акрамя таго, папраўкі ў Канстытуцыю датычацца захавання праў і свабод грамадзян, галоўная з якіх – адмена ў краіне смяротнай кары, мараторый на якую дзейнічаў з 2004 года.
Мінск, 6 чэрвеня 2022
Sputnik
Sputnik
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/1-0/7/65449
Текущая дата: 23.12.2024