Белорусский портал в Казахстане

Фірменны магазін BELARUS адкрыўся ў Алматы



Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт Мінскага трактарнага завода.

"У фірменным магазіне будуць рэалізоўвацца трактары і запасныя часткі да іх, а таксама сельскагаспадарчае і навясное абсталяванне, вырабленыя прадпрыемствамі, якія ўваходзяць у "МТЗ-Холдынг", - гаворыцца ў паведамленні.

З дапамогай новага магазіна ТАА "ГД МТЗ Казахстан" плануе ў значнай ступені папулярызаваць брэнд BELARUS на рынку Казахстана і павялічыць аб`ёмы продажаў беларускай сельгастэхнікі.

8 студзеня 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/1-0/90/42056
Текущая дата: 17.11.2024