Белорусский портал в Казахстане

У Казахстане з-за выбуху газу абвалілася частка жылога дома, ёсць ахвяры



Аб гэтым паведамляе прэс-служба прэм`ер-міністра Казахстана.

Выбух адбыўся ў шматпавярховым доме горада Тараз 27 лютага ў 06.21 раніцы па мясцовым часе. У выніку інцыдэнту абваліліся 1-3 паверхі чацвёртага пад`езда дома.

Паводле папярэдняй інфармацыі, прычынай выбуху стала неасцярожнае абыходжанне з газавым абсталяваннем. Праведзена поўная эвакуацыя жыхароў усяго дома. З-пад завалаў дасталі 9 чалавек, 3 з якіх загінулі. Стан пацярпелых стабільна цяжкі. Жыхары дома расселены ў бліжэйшай да дома школе, арганізавана дастаўка гарачага харчавання, створаны неабходныя ўмовы для часовага знаходжання пацярпелых.

Па даручэнні кіраўніка дзяржавы Казахстана створана ўрадавая камісія для расследавання гэтага здарэння.

27 лютага 2019, Астана
БЕЛТА - КАЗІНФАРМ

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/1-1/1/46950
Текущая дата: 19.05.2024