Белорусский портал в Казахстане

Перспектывы развіцця Аб`яднанага інстытута ядзерных даследаванняў абмяркоўваюць у Алматы



Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Сяргей Шлычкоў прымае ўдзел у сесіі Камітэта паўнамоцных прадстаўнікоў урадаў дзяржаў - членаў Аб`яднанага інстытута ядзерных даследаванняў (АІЯД) у Казахстане. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе ДКНТ.

У цэнтры ўвагі - вынікі выканання сямігадовага плана развіцця АІЯД на 2017-2023 гады, перспектывы на бліжэйшыя сем гадоў, праект бюджэту і план навукова-даследчых работ і міжнароднага супрацоўніцтва АІЯД на 2024 год. Сяргей Шлычкоў паведаміў, што беларускі бок падтрымлівае прадстаўленыя праекты бюджэту АІЯД на 2024 год і сямігадовага плана развіцця АІЯД на 2024-2030 гады.

Таксама старшыня ДКНТ з задавальненнем адзначыў прагрэс у стварэнні і функцыянаванні паскаральнага комплексу NIKA і работу беларускіх навукова-вытворчых арганізацый у рамках гэтага мегапраекта, які рэалізуецца на базе АІЯД.

Беларусь з`яўляецца дзяржавай - членам АІЯД з 1991 года. Цяпер больш як 20 навуковых цэнтраў і ўніверсітэтаў рэспублікі супрацоўнічаюць з АІЯД у галіне тэарэтычнай фізікі, фізікі часціц, ядзернай фізікі і фізікі кандэнсаваных асяроддзяў.

10 лістапада 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/1-1/1/71414
Текущая дата: 09.05.2024